top of page
У 1996 годзе перад калектывам школы была пастаўлена задача - стварыць музей. Калектыў паразважаў і прыйшоў да адной высновы - стварыць музей этнаграфіі.
Чаму этнаграфіі? Па-першае, на ўроках часта трэба тлумачыць словы, якія ўжывалі нашы прадзеды ў сваёй размове, а тут можна ўбачыць прадметы, якімі яны карысталіся. Па-другое, у старых людзей яшчэ захавалася шмат прадметаў, якія маглі стаць музейнымі экспанатамі. Па-трэцяе, заўсёды цікава ведаць, як жылі людзі да нас. І ў 1996 годзе быў створаны музей этнаграфіі (прыказ №40-а ад 31.08.1996). Галоўная тэма - знаёмства з жыццём, бытам, заняткам беларускіх сялян 18-19 стагоддзяў. У музеі можна знайсці адказы на пытанні: дзе спалі нашы прадзеды, што і з якога посуда елі, якое адзенне насілі, з чаго шылі, чым займаліся, на чым апрацоўвалі лён.
Музейны пакой быў размешчаны на 42 кв.м. і меў дзве экспазіцыі: "Побыт сялян 18-19 стагоддзяў" і "Апрацоўка ільну ў нашай мясцовасці". З цягам часу дабавіліся яшчэ тры экспазіцыі: "Ручнікі - рэкі льняныя", "Вышыўка бабулінымі рукамі" і "Мая малая радзіма".
bottom of page